У Віцебскім краязнаўчым музеі адкрылася… катавальня (фота)
Некалькі заляў у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі ператварыліся ў катавальню — тут адкрылася выстава, на якой можна ўбачыць каля 60 прыладаў, пры дапамозе якіх у XVI-XVIII стагоддзях у людзей выбівалі прызнанні. Усе гэтыя страшныя інструменты рэканструяваў майстар з Магілёву Сяргей Нурматаў, апавядае сайт Народныя навіны Віцебска. Над стварэннем усіх гэтых экспанатаў майстар працаваў меней за тры месяцы. Але ж ён кажа, што сам не ў захапленні ад гэтых садысцкіх інструментаў. Працуючы над гэтай негатыўнай выставай, Сяргей Нурматаў хацеў паказаць гісторыю чалавечай жорсткасці ў барацьбе з іншадумцамі.