У Віцебскім раёне цеплавоз збіў мужчыну
Ён праігнараваў забараняльны сігнал святлафора на чыгуначным пераездзе.
У Віцебскім раёне цеплавоз збіў 57-гадовага мужчыну. Увечары ён пераходзіў чыгуначны пераезд каля пасёлка Кастрычніцкі. Пры гэтым праігнараваў забараняльны сігнал святлафора. Траўмы былі смяротныя, мужчына памёр на месцы.
Як паведамляе БЕЛТА, Следчы камітэт праводзіць праверку, прызначаная судова-медыцынская экспертыза.
Фота: ria.ru