У Віцебскім раёне гарэў драўляны праваслаўны храм (відэа)
Пацярпела жанчына, якая, верагодна, самастойна спрабавала патушыць узгаранне.
У аўторак каля 14-й гадзіны загарэўся драўляны праваслаўны храм у вёсцы Бернікі Віцебскага раёна. На момант узнікнення ўзгарання людзей там не было, царква была зачынена. У выніку пажару быў пашкоджаны на плошчы 30 квадратных метраў дах, пацярпелі і сцены. Пацярпела 61-гадовая жанчына, якая, верагодна, самастойна спрабавала патушыць узгаранне да прыбыцця выратавальнікаў. Яна атрымала апёкі і была шпіталізаваная.
Прэс-служба МНС адзначае, што царкву пабудавалі ў 2000 годзе. Гістарычнай каштоўнасці будынак не мае.

Фота — МНС