У Віцебску адбылася сярэднявечная дыскатэка
У віцебскім клубе "Зебра" 20 снежня адбылася сярэднявечная дыскатэка з удзелам вядомай групы "Стары Ольса". Перад пачаткам дыскатэкі быў зладжаны конкурс, прысвечаны групе "Стары Ольса". Удзельнікі, якія правільна адказалі на пытанні пра творчасць гэтага калектыву, атрымалі прызы. Затым пачаўся канцэрт, які доўжыўся больш за дзве гадзіны.
Беларускім і еўрапейскім танцам часоў сярэднявечча і Рэнесансу ўсіх жадаючых хлопцаў і дзяўчат навучалі ўдзельнікі клуба гістарычнай рэканструкцыі "Паўночная вежа" (Віцебск) і тэатра сярэднявечнага танца "Яварына" (Мінск), апранутыя ў касцюмы ХVI стагоддзя.
На канцэрце прагучалі вядомыя творы "Старога Ольсы" — песні са зборнікаў "Полацкі сшытак" і "Віленскі сшытак", кампазіцыі "Маразуля", "Абарона Крычава", "Бітва пад Воршай", "Песня пра князя Вітаўта" і іншыя гераічныя балады, воінскія і народныя песні.
БелаПАН