У Віцебску алкагалічкі атруцілі суседа чадам

Пажар у адной з кватэр пяціэтажкі на вуліцы Рэпіна ў Віцебску здарыўся, па папярэдніх высновах, з-за неасцярожнага палення. Што на самой справе адбывалася у кватэры на першым паверсе, пакуль невядома. Калі прыехалі ратавальнікі, гаспадыня кватэры і яе сяброўка былі такія п’яныя, што маглі толькі няўцямна мармытаць. Яны здагадаліся выйсці з кватэры і сядзелі на лесвіцы. Дым распаўсюдзіўся на ўвесь пад’езд. Ратавальнікам давялося эвакуіраваць 16 жыхароў дома.

Не абыйшлося без ахвяраў. 72-гадовы пенсіянер надыхаўся чадам і сканаў. Самі ж п’яніцы, што ўтварылі пажар, не пацярпелі. Але не выключана, што ім давядзецца панесці крымінальную адказнасць за стварэнне пагрозы для жыцця іншых грамадзян.