У Віцебску цыганкі абрабавалі паралізаваную жанчыну
Сваякі 45-гадовай жанчыны, якая сама не здольная хадзіць, пакідалі яе на дзень у незачыненай кватэры. Часам суседкі заходзілі дапамагчы ці проста пагутарыць, а калі з’яўлялася патрэба выклікаць доктара, той таксама меў магчымасць дайсці да хворай.
Аднак днямі ў незачыненыя дзверы завіталі дзве цыганкі з пяцігадовым дзіцём. Папрасілі даць чаго-небудзь для дзяўчынкі, потым паабяцалі “зняць сурокі”, а потым проста абрабавалі бездапаможную жанчыну, сарваўшы з шыі залаты ланцужок.
Міліцыя затрымала злачынак. Абедзве цыганкі былі ўжо неаднаразова асуджаныя, старэйшая – нават дзевяць разоў. Ланцужок яны схавалі ў капялюшыку пяцігадовай дзяўчынкі. Цяпер у дачыненні да абедзвюх распачата крымінальная справа, а дзяўчынка трапіла ў прытулак.