У Віцебску ДАІшнікі раздавалі падарункі ў радзільні

Сёння віцебскія ДАІшнікі наведаліся з падарункамі у радзільню №2. Падрыхтавалі сем камплектаў падарункаў і дыпломаў - менавіта столькі немаўлятак нарадзілася ў радзільні 3 ліпеня.  Да святаў з нагоды дня незалежнасці акцыя не мае ніякіх адносінаў. Проста 3 ліпеня - дзень народзінаў ДАІ. Немаўляткі атрымалі камплекты посуду. Тыя, хто ўжо паспеў выпісацца з радзільні, дачакаюцца сваіх падарункаў толькі пасля “Славянскага базару” - падчас фестывалю ДАІшнікам няма часу іх шукаць.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск