У Віцебску даюць працу латвійскім будаўнікам
Першыя 120 высокакваліфікаваных, але сёння беспрацоўных будаўнікоў Даўгаўпілса ўжо ў гэтым месяцы пачнуць працаваць на Віцебшчыне. Яны будуць узводзіць дзевяці- і дзесяціпавярховыя жылыя дамы ў Віцебску, Наваполацку і Полацку, паведамляе газета "Час". На мінулым тыдні адміністрацыя Віцебскай вобласці дамовілася з кіраўніцтвам Даўгаўпілса пра генеральныя падрады на ўзвядзенне "з нуля" шматпавярховых дамоў. Каб латвійскія будаўнікі маглі працаваць, ім у абыход консульства аформяць доўгатэрміновыя працоўныя візы ад агенцтва занятасці Рэспублікі Беларусь.
Нагадаем, што на пачатку года ў Беларусі быў адзначаны наплыў уласных будаўнікоў-гастарбайтэраў, якія ў сувязі з крызісам вярталіся з Расіі.
Нагадаем, што на пачатку года ў Беларусі быў адзначаны наплыў уласных будаўнікоў-гастарбайтэраў, якія ў сувязі з крызісам вярталіся з Расіі.