У Віцебску гарэў інтэрнат, два чалавекі загінулі
Здарэнне адбылося позна ўвечары 9 чэрвеня. Прычына ўзгарання пакуль невядомая.
У Віцебску ў доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў позна ўвечары 9 чэрвеня адбыўся пажар. Гарэў адзін за пакояў на другім паверсе трохпавярховага будынка, было моцнае задымленне. Ужо праз пяць хвілін прыехалі ратавальнікі, якія правялі эвакуацыю 47 чалавек, якія не пацярпелі. Была выратавана ў адным з пакояў жанчына, інвалід 2-й групы, а таксама санітарка, якую знайшлі ў ліфце.
Як інфармуе прэс-служба МНС, на другім паверсе знайшлі целы дваіх загінулых, інвалідаў 1-й і 3-й групы. Прычына ўзгарання пакуль невядомая.


Фота: МНС