У Віцебску гарэў інтэрнат, пацярпелі тры чалавекі (фота)

Позна ўвечары 21 студзеня ў Віцебску гарэў інтэрнат прадпрыемства "Візас", размешчаны на вуліцы Лазо. Узгаранне адбылося ў адным з пакояў на трэцім паверсе 9-павярховага будынка. Выратавальнікі эвакуявалі 33 чалавек з верхніх паверхаў.

Як інфармуе прэс-служба МНС, у згаданым пакоі знайшлі дваіх пенсіянерак — маці і дачку (1933 і 1959 гадоў нараджэння). Пасля таго як медыкі "хуткай" правялі рэанімацыйныя мерапрыемствы, іх адвезлі ў Віцебскую абласную клінічную бальніцу з дыягназам "атручванне прадуктамі гарэння". Таксама быў шпіталізаваны і 32-гадовы ўнук гаспадыні, які самастойна выйшаў з пакоя, але пазней адчуў сябе кепска.

Мяркуецца, што ўзгаранне адбылося з-за парушэння правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Фота: МНС