У Віцебску гарэў вайсковы склад

15 верасня ўвечары ў Віцебску загарэўся склад адной з вайсковых часцей, перадае БЕЛТА. Старое сховішча са спісанай рэчавай маёмасцю загарэлася ў раёне размяшчэння адной з мабільных брыгад Узброеных Сіл. Гасілі яго як самі вайскоўцы, так і пажарнікі, яія аператыўна прыбылі ім на дапамогу. Дарэчы, гасіць агонь прыехалі чатыры пажарныя разлікі.

Пажар быў ліквідаваны. Матэрыяльнай шкоды, як паведамляецца, не нанесена. Пацярпелых няма.