У Віцебску можна сфатаграфавацца ў шляхецкім строі
У віцебскім Літаратурным музеі адкрылася выстава рэканструкцыі гістарычнага і народнага касцюма “Эпоха. Мода. Стыль". Касцюмы, зробленыя з сучасных матэрыялаў, паказаны на экспазіцыі ў двух варыянтах: у поўны рост чалавека і на ляльках. Тут можна ўбачыць жаночы касцюм Полацкага княства XI-XII стагоддзяў, а таксама шляхецкае адзенне розных эпох – барока, Рэнесанса, эпохі готыкі. Ёсць і народныя касцюмы.
Лялькі паказаны ў разнастайных жанравых сцэнах. Ёсць сярод іншых і лялечная кампазіцыя з галоўнымі героямі твора Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха". Андрэй Беларэцкі і яго каханая Надзея Яноўская апранутыя, натуральна, па модзе свайго часу — у касцюмы беларускай шляхты канца XIX стагоддзя.
Цікава, што на выставе "Эпоха. Мода. Стыль" можна не толькі паглядзець на гістарычныя касцюмы, але і сфатаграфавацца ў іх. Два ўборы, мужчынскі і жаночы, якія калісьці насілі шляхцічы, прапаноўваюць наведвальнікам. Перапрануцца ў іх можна за спецыяльнай шырмай тут жа, у музеі.
"Народныя навіны Віцебска"