У Віцебску на подыум выйдуць бабулі

У Віцебску у гэтым годзе, бадай, ўсе больш-меньш значныя мерапрыемствы праходзяць пад знакам Шагала. Дванадцаты конкурс мадэльераў-дызайнераў, у якім бяруць удзел прадстаўнікі Расіі, Нямеччыны, Украіны і Беларусі, таксама не выключэнне. Адна з намінацый конкурсу называецца “Шагал з Віцебску ў Парыж” і прысвячаецца 120-годдзю з дня нараджэння славутага беларускага мастака Марка Шагала. Да ўдзелу ў ёй дапушчана восем калекцый.

Конкурс адбудзецца з 17 па 20 траўня. У ім бяруць удзел каля сотні мадэльераў-прафесіяналаў і студэнтаў. Некаторыя з іх рыхтуюць для журы і гледачоў сюрпрызы. Так, Саша Томсан з Нямеччыны, прызёр мінулагодняй “Амфары”, замовіў для свайго паказу манекеншчыц сталага узросту.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск.