У Віцебску падлеткі затрымалі рабаўніцу шапіка

Абрабаваць шапік спрабавала жыхарка Віцебска. Ўзброеная электрашокерам, яна напала на прадавачку і пачала збіваць яе, патрабуючы грошы ды піва з закуссю. Злавілі яе двое падлеткаў — школьнік Вадзім Дзячэнка ды навучэнец будаўнічага ПТВ Сяргей Лысаў. Хлопцы пачулі крыкі з шапіка, зазірнулі туды і ўбачылі бойку паміж дзвюма жанчынамі. Рабаўніца кінулася наўцёкі. Хлопцы злавілі яе і трымалі да прыезду міліцыі. Праваахоўныя органы ўганаравалі падлеткаў граматамі і грашовымі прэміямі.