У Віцебску памёр журналіст Сяргей Будкевіч
Мінулай ноччу пайшоў з жыцця віцебскі журналіст Сяргей Будкевіч. Сяргея Сяргеевіча, без перабольшвання, лічылі патрыярхам мясцовай журналістыкі і адным з самых уплывовых незалежных журналістаў. Ён супрацоўнічаў з такімі выданнямі, як “Віцебскі кур’ер”, “Народная воля”. Апошнія гады з-за цяжкай хваробы Сяргей Будкевіч не выходзіў з кватэры, але працягваў пісаць.
Калегі, сябры і ўсе, хто ведаў гэтага неардынарнага чалавека, падзяляюць смутак з яго роднымі і блізкімі. Пахаванне Сяргея Будкевіча адбудзецца ў нядзелю, 30 траўня.
Калегі, сябры і ўсе, хто ведаў гэтага неардынарнага чалавека, падзяляюць смутак з яго роднымі і блізкімі. Пахаванне Сяргея Будкевіча адбудзецца ў нядзелю, 30 траўня.