У Віцебску пастаўлены першы спектакль, прысвечаны Еўфрасінні Полацкай
15 сакавіка ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Я.Коласа ў Віцебску прайшла прэм’ера спектакля “Крыж Еўфрасінні”. Гледачы выклікалі артыстаў "на біс", а выканаўца ролі Еўфрасінні Полацкай заслужаная артыстка Беларусі Таццяна Ліхачова ледзь трымала падораныя кветкі. Раней пастаноўкі пра адну з самых шанаваных святых не было ў рэпертуары ніводнага беларускага тэатра. У спектаклі распавядаецца пра некаторыя фрагменты жыцця вялікай асветніцы і падзвіжніцы XII стагоддзя, нябеснай апякункі Беларусі Еўфрасінні Полацкай.
“Крыж Еўфрасінні” па п’есе Ірыны Масляніцынай на віцебскай сцэне паставіў рэжысёр-коласавец Міхась Краснабаеў на прэзідэнцкі грант у памеры 32 мільёны рублёў. Пераклад п’есы з рускай мовы на беларускую зрабіў віцебскі літаратар Міхась Мірановіч. Тэкст твора блаславіў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі Філарэт.
Рэпетыцыі новага спектакля вяліся з мінулай восені, і для кансультацый у тэатр спецыяльна запрашалі праваслаўных святароў. А выканаўца галоўнай ролі Таццяна Ліхачова, каб лепей увайсці ў вобраз прападобнай ігуменні, нават некаторы час жыла ў Спаса-Еўфрасіньеўскім манастыры ў Полацку.
"Народныя навіны Віцебска"