У Віцебску прадалі аўтарскае віно на дабрачынныя мэты

Традыцыю прадожу дабрачынных лотаў з аукцыёна адрадзіў фонд “Віцебскаблмаёмасць”. Разам з закінутымі будынкамі на апошні аўкцыён была выстаўлена бутэлька віна ў аўтарскім мастацкім аздабленні.  Напой пайшоў з малатка за 200 тысяч беларускіх рублёў, грошы будуць выкарыстаныя на патрэбы асацыяцыі былых непаўналетніх вязняў фашызму.

Дабрачынных лотаў на аукцыёны ў Віцебску не выстаўлялі ўжо гадоў восем. А у Чыгуначным палацы культуры прайшла дабрачынная дыскатэка. Арганізатары вырашылі "забіць адразу двух зайцоў" — на самом мерапрыемстве разгарнулі антынаркатычную прапаганду, а сабраныя сродкі аддалі ў Гарадоцкі сацыяльны прыют.