У Віцебску прайшло шоў “Эрас у цырку”
У Віцебску ў рамках акцыі «Ноч у музеі» прайшло шоў “Эрас у цырку” Мікалая Чалнакова. Гарадскія ўлады спадзяюцца, што Чалнакоў з часам зробіць у Віцебску стацыянарны цырк.
Паколькі фотавыстава "Эрас у цырку" была абвешчаная эратычнай, то былі на адкрыцці і перфомансы з аголенымі дзяўчатамі, што малявалі адна на адной кветачкі ды лісцікі, і фрывольныя жартачкі. Гледачам нават прапанавалі паспаборнічаць, хто долей прасядзіць пад вадой у вялізнай празрыстай ёмістасці, што была ўсталяваная ля ўвахода у выставачную залу.
У экспазіцыі ў Музычнай гасцёўні – фотаздымкі з прыватнай калекцыі Мікалая Чалнакова. Але на іх не столькі эротыка, колькі гісторыя сям’і цыркачоў Чалнаковых. Сам Мікалай можа расказваць аб кожным здымачку бясконца:
Чалнакоў: "Самы першы мой нумар – “Гімнаст у сетцы”, днямі тут сын мой лётаў на закрыцці Еўрабачання так. Другі нумар – “Дзяўчына ў акварыуме”, Гульнара Караева, чэмпіёнка свету па акрабатыцы... А гэта “Сетка”, спектакль пра тое, як анёл упаў з неба ў лес ды закахаўся ў птушку. Нумар “Жывая трапецыя” – быў я ў аэрапоце Шарль-дэ-Голь, убачыў нейкі кавалак дрэва на вяроўцы, падумаў, а вось калі б дзяўчыну так павесіць, а потым падыходзіць да яе другая дзяўчына ды пачынае працаваць як на трапецыі. Гэта самы тытулаваны нумар, на жаль, скралі ў мяне яго і гэты нумар ідзе у гей-шоу. Чаму у гей-шоу, не разумею, там жа дзьве дзяўчыны... Так, на жаль, акторы вырастаюць і некуды злятаюць, застаецца толькі памяць".
Сяброўства Чалнакова з Віцебскам пачалося са “Славянскага базара”, куды ён быў запрошаны выступаць са сваім “Неверагодным цыркам” гадоў дзесяць таму. Потым Мікалай закахаўся ў віцебскую дзяўчыну ды ажаніўся з ёй, і наогул знайшоў у Віцебску шмат сяброў і аднадумцаў. Летась Чалнакоў падарыў гораду вулічную скульптуру – выяву клоуна-музыкі з сабакам. Мясцовы аддзел культуры спадзяецца, што з дапамогай Чалнакова хутка ў Віцебску можа з’явіцца ўласны цырк.
Ігар Баярынцаў, намеснік загадчыка аддзела культуры віцебскага гарвыканкама: "Гэта доўгі працэс, але мы хочам такімі акцыямі, як устаноўка клоуна, цыркавымі шэсцямі, ўстаноўкай рэтра-веласіпеда, таму што тут быў першы ў Беларусі веласіпедны клуб і тут была першая жанчына-чэмпіёнка Расійскай імперыі, падрыхтаваць грамадскую думку, каб больш было ініцыятыўных людзей, каб ідэю гэтую падтрымлівалі, а пакуль што гэта ўсё ідзе толькі як прыватная ініцыятыва Мікалая Чалнакова".
Па словах Баярынцава, спачатку гаворка будзе весціся пра будынак, дзе маглі б выступаць з гастролямі іншыя цыркі, а потым ужо – аб адкрыцці цыркавога аддзялення ў Віцебскай вучэльні мастацтваў.
У кулуарах выставы. Здымкі Ядвігі Сташэўскай