У Віцебску прайшоў першы канцэрт для цяжарных (фота)
Віцебская абласная філармонія распачала цыкл канцэртаў для цяжарных. Першы канцэрт пад назвай “Саткаць душу з нот” адбыўся 20 лістапада, да 20 траўня запланаваныя яшчэ пяць. У Беларусі гэта першая спроба распрацаваць спецыяльную праграму для цяжарных. Дарэчы, сваёй мэтай арганізатары ставілі не толькі даць будучым маці магчымасць паслухаць добрую музыку і сустрэцца са спецыялістамі, — псіхолагам і гінеколагам — але і духоўнае адраджэнне нацыі. Такую задачу, дарэчы, ставіць нацыянальная праграма дэмаграфічнай бяспекі. Цяжарным прапанавалі творы Дэбюсі, Моцарта, Шумана, Ліста ды іншых сусветна вядомых кампазітараў. Апроч таго, перад імі выступілі псіхолаг і загадчыца жаночай кансультацыі, артысты філармоніі далі ім урок па спяванню калыханак ды гульнях-пацешках для самых маленькіх.
Цяжарных на канцэрт прыйшло няшмат, заля была запоўненая ледзьве напалову. Зусім мала было мужчын, якія пажадалі раздзяліць з цяжарнымі жонкамі культурны адпачынак. Але тыя жанчыны, што прыйшлі, засталіся задаволеныя. У перапынку цяжарныя расказвалі, што ўсе іх забавы — гэта рыхтаваць “пасаг” для немаўляці, глядзець тэлевізар ды чытаць. Так што адмысловы канцэрт стаў для іх сапраўднай падзеяй.