У Віцебску урачыста адкрыецца фестываль "Славянскі базар"
Урачыстае адкрыццё XVIII Міжнароднага фестываля мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" адбудзецца 10 ліпеня. Канцэрт папулярных выканаўцаў распачнецца ў 20.30 у Летнім амфітэатры. Сярод іншых на галоўную фестывальную сцэну выйдзе і Аляксандр Рыбак, пераможца сёлетняга "Еўрабачання". Віцебскі фестываль працягнецца да 17 ліпеня, паведамляе БелаПАН.