У Віцебску ваенныя гарадкі прададуць з аўкцыёну
Упершыню у Віцебску восем аб'ектаў ваеннага гарадка будуць прададзены з аўкцыёну. Падрабязнасці паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:
“Пачатковы кошт кожнага з аб’ектаў - адна базавая велічыня. Таргі адбудуцца 8 лютага. Дарэчы, на Віцебшчыне зараз пустуюць каля 250 былых ваенных аб'ектаў, якія так і не спатрэбіліся ні камунальшчыкам, ні прамыслоўцам, ні прадпрымальнікам.
Многія з іх разбураюцца і раскрадаюцца, губляючы прывабнасць для магчымых гаспадароў. Так, ваенны гарадок Зубрэвічы ў Аршанскім раёне, які выстаўляюць на продаж, стаіць закінутым болей за 15 гадоў”.