У Віцебску затрымалі Сяргея і Віталя Каваленкаў
Сяргея Каваленку і яго малодшага брата Віталя затрымалі ўвечары 8 траўня ў Віцебску. Як паведамляе Радыё Свабода, падставай для затрымання, нібыта, стала "нецэнзурная лаянка". Паводле гэтага абвінавачвання актывіст КХП-БНФ Сяргей Каваленка затрымліваўся і 6 траўня. Сам Каваленка перакананы, што міліцыянты атрымалі ўказанне аб ягонай ізаляцыі на час святкаванняў Дня Перамогі. Раніцай 9 траўня браты заставаліся ў ізалятары часовага ўтрымання.