У Віцебску зламыснік хацеў угнаць машыну на эвакуатары
Смешная гісторыя адбылася 25 лістапада ў Віцебску. 28-гадовы мужчына спрабаваў вывезці на эвакуатары чужы аўтамабіль. Машына стаяла ў двары занядбаная ды брудная, і той вырашыў, што яна нічыйная. Кіроўца эвакуатара не пацікаваўся, ці мае заказчык дакументы на аўтамабіль, і пачаў ужо грузіць машыну, калі выпадкова з’явіўся сапраўдны гаспадар. Зараз з незвычайным угоншчыкам ды кіроўцам эвакуатара разбіраюцца праваахоўныя органы.