У Віцебску злавілі лекара-пярэваратня
У Віцебску затрыманы ашуканец, які пад выглядам лекара-тэрапеўта мясцовай паліклінікі на працягу лета рабаваў пенсіянераў.
Свой раптоўны прыход “доктар” тлумачыў неаднаразовымі скаргамі з боку пенсіянераў на тое, што ім не аказваецца належная медыцынская дапамога, ніхто не цікавіцца іх станам здароўя.
Падчас візіту малады чалавек заўсёды быў вельмі ўважлівы і абыходлівы, цікавіўся, якія лекі прымаюць пажылыя людзі, вымяраў ім ціск, нават рабіў уколы. Малады чалавек прапаноўваў прынесці аптэчку, каб праверыць правільнасць прыёму лекавых сродкаў, і калі заставаўся ў пакоі адзін, абавязкова што-небудзь з сабою выносіў.
Знікненне рэчаў і грошай выяўлялася толькі праз некаторы час. Супраць маладога чалавека распачата крымінальная справа за махлярства. Па папярэдніх звестках, пацярпелыя ад дзейнасці “добрага доктара” ёсць ва ўсіх рэгіёнах вобласці.
“Народная газета”