У Віцебску з’явілася пошта на колах
Перасоўная пошта — своеасаблівы гібрыд аўталаўкі ды пошты на колах, якія абслугоўваюць аддаленыя вёскі — з'явілася ў Віцебску. У абласным цэнтры пошта-аўталаўка ўвесь тыдзень, акрамя нядзелі, ездзіць па новых мікрараёнах, дзе яшчэ не паспелі пабудаваць аддзяленні сувязі. У “вагончыку” можна адправіць бандэроль, зняць грошы з карткі, заплаціць за “камуналку” ды прыдбаць тое-сёе з прадуктаў.