У Вільні абмяркоўвалі праблему палітычных рэпрэсій у Беларусі
Круглы стол "Механізм пераадолення палітычных рэпрэсій у Беларусі" адбыўся ў Вільні. Яго праводзілі беларускія праваабаронцы. Удзельнікі мерапрыемства адзначаюць у сваёй заяве, што ў Беларусі на працягу апошніх 14 гадоў "сфарміравалася неправавая дзяржава, якая з'яўляецца крыніцай палітычных рэпрэсій". За гэты час "тысячы людзей зведалі незаконны пераслед за свае палітычныя перакананні", — сцвярджаюць праваабаронцы і прыводзяць апошнія прыклады — затрыманне актывістаў прадпрымальніцкага і маладзёжнага руху Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава, Уладзіміра Асіпенкі і Арцёма Дубскага.
Удзельнікі круглага стала заклікалі калег-праваабаронцаў, палітычныя партыі і СМІ Беларусі "прыкласці максімальныя намаганні для інфармавання беларускай і міжнароднай грамадскасці аб палітычных рэпрэсіях у краіне і найхутчэйшага вызвалення ўсіх палітзняволеных".
Заяву падпісалі Цімафей Дранчук, Ігар Леднік, Дзмітрый Каспяровіч, Алег Волчак, Сяргей Балыкін ды іншыя.
БелаПАН