У Вільні на здымках беларускага фільма загінуў каскадзёр

У Вільні на здымках беларускага фільма загінуў каскадзёр

У Вільні на здымках беларускага фільма загінуў каскадзёр Караліс Янчус. Як інфармуе БелаПАН, трагічнае здарэнне адбылося 25 сакавіка ў раёне Антакальніс на здымках для дыпломнага праекта студэнта бакалаўрскай праграмы "Медыя і камунікацыя" Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Каскадзёр мусіў выканаць сцэны з адкрытым агнём. У крытычны момант не спрацаваў вогнетушыцель і полымя хутка патушыць не ўдалося.

Каскадзёра завезлі ў бальніцу. У рэанімацыі ён знаходзіўся да 30 сакавіка, калі мужчына памёр ад атрыманых апёкаў.

Адзначаецца, што ўсім прысутным на месцы здарэння аказалі псіхалагічную дапамогу. Рэктар ЕГУ загадаў правесці расследаванне.

Baltnews дадае, што каскадзёру было 25 гадоў. Праваахоўнікі праводзяць дасудовае расследаванне. У адносінах аднаго з беларусаў прызначаная мера стрымання, якая не звязана з пазбаўленнем волі.