У Вільні працягваецца акцыя “Спыніць палітычны прызыў!” (фота)

Учора ў Вільні каля беларускай амбасады зноў працягнулася акцыя “Спыніць палітычны прызыў!”. У ёй удзельнічалі людзі, неабыякавыя да лёсу актывістаў маладзёжнага руху, якіх гвалтоўна забралі беларускае войска.  Дзесятак актывістаў з розных арганізацый (Малады Фронт, БУНТ, StudAlliance ды іншых), а таксама старшыня ТБК у Літве, сабраліся пад бел-чырвона-белымі сцягамі каля прадстаўніцтва беларускай дыпламатычнай місіі ў Літве.

Удзельнікі скандавалі: “Не палітпрызыву!”, “Шылу - свабоду! Вячорку - свабоду! Хведаруку - свабоду!”, ды трымалі плакаты з надпісамі: “Беларуская войска цяпер турма?”, “Спыніць палітычны прызыў!”, “Не палітычнаму прызыву!”.

Паводле інфармацыі StudAlliance