У Вільні прайшла акцыя ў памяць Кастуся Каліноўскага

Удзельнікі, як гэта ужо сталася традыцыяй, сабраліся каля крыжа змагарам за свабоду Літвы, што стаіць над мемарыяльнай плітой паўстанцам 1863-1864 гадоў, побач з касцёлам Святога Якуба на Лукішскай плошчы. Гэты крыж ў Вільні называюць “крыжам Каліноўскога”.

Сёлета шэсце ў памяць Каліноўскага ладзіла Таварыства беларускай культуры (ТБК) у Літве і яго лідэры нагадалі пра нядаўнія клопаты аб крыжы, які мог знікнуць пасля рэканструкцыі Лукішак. На шэсце сабралася каля 20 удзельнікаў з розных краін і розных нацыянальнасцяў, пераважна беларуская моладзь, паведамляе Радыё Свабода.


Кастусь Каліноўскі загінуў 22 сакавіка 1864 года ў Вільні.