У Вільні пройдуць беларуска-літоўскія кансультацыі паміж МЗС
28—29 верасня ў Вільні пройдуць кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Літвы. Беларускую дэлегацыю ўзначаліць намеснік міністра замежных спраў Валерый Варанецкі, літоўскую — намеснік міністра замежных спраў Эвалдас Ігнатавічус.
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, "парадак дня кансультацый ахоплівае пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і беларуска-літоўскага ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый".
Бакі таксама плануюць разгледзець тэматыку адносінаў Беларусі з Еўрапейскім саюзам.
За апошнія 12 гадоў у Беларусь было прыцягнута больш чым 150 млн. долараў ЗША літоўскіх інвестыцый, паведамляе БелаПАН.