У ВНУ Беларусі пачалася рэгістрацыя на прафесійна-псіхалагічнае сумоўе
Рэгістрацыя на прафесійна-псіхалагічнае сумоўе пачалася ў чацвер у ВНУ Беларусі. Яго абавязаныя прайсці тыя абітурыенты, якія паступаюць на спецыяльнасці "міжнародныя адносіны", "міжнароднае права", "правазнаўства", "журналістыка", "мытная справа" ды шэраг іншых.
На сумоўі з педагогамі, дыпламатамі і журналістамі будучы студэнт мусіць раскрыць свае асабістыя і дзелавыя якасці, а яшчэ і здольнасці да навучання. Пры гэтым, кожны абітурыент мае права зарэгістравацца для ўдзелу ў сумоўі па адной спецыяльнасці не болей аднаго разу.
Тэлеканал СТВ нагадвае, што прафесійна-псіхалагічнае сумоўе працягнецца да 31 сакавіка.