У возеры пад Віцебскам патануў "Volkswagen Passat" (фота)
Па словах гаспадара, машына з'ехала ў ваду і апынулася ў 10 метрах ад берага.
У Тулаўскім возеры пад Віцебскам патануў аўтамабіль "Volkswagen Passat". Здарэнне адбылося раніцай 11 чэрвеня. Па словах гаспадара машыны, ён прыпаркаваў яе каля возера, але не паставіў на ручны тормаз. У выніку ў нейкі момант легкавік з'ехаў у ваду і апынуўся ў 10 метрах ад берага.
Прэс-служба МНС адзначае, што "Volkswagen Passat" выцягвалі з глыбіні 1,5 метра з дапамогай надзіманага пантона.



Фота: МНС