У возеры ў Браслаўскім раёне знайшлі цела мужчыны-тапельца

У Браслаўскім раёне ў возеры Опса знайшлі цела мужчыны-тапельца. Яно знаходзілася ў вадзе ў дзесяці метрах ад берага пад драўлянай прыстанню. На месца выклікалі ратавальнікаў.

Прэс-служба МНС адзначае, што мужчыне было 65 гадоў. На месцы, дзе знайшлі яго цела, глыбіня возера складае 1,5 метра. Расследаванне праводзіць браслаўская міліцыя.

Фота: МНС