У Вялікабрытаніі адкрылі педальны кінатэатр

У Ліверпулі з'явіўся педальны кінатэатр. Ён працаваў толькі адзін дзень для таго каб прыцягнуць увагу да праблемы глабальнага пацяплення. У межах акцыі ў адмысловым памяшканні былі ўсталяваныя ровары, падлучаныя да генератараў. Гледачы круцілі педалі і выпрацоўвалі энергію для праектара, які дэманстраваў фільм.

Не гледзячы на тое, што пры поўнай зале кінатэатр мог выпрацоўваць да 600 ват электраэнергіі, удзельнікам мерапрыемства паказвалі толькі кароткаметражныя фільмы.

lenta.ru