У Вялікабрытаніі пачаўся суд над тэрарыстам Усамай бен Лонданам

Мусульманскага фанатыка і тэрарыста Усаму бен Лондана (менавіта так ён сябе называе) судзяць у Вялікабрытаніі.

Яго абвінавачваюць у навучанні і падрыхтоўцы тэрарыстаў, якія здзейнілі тэракт у Лондане ў ліпені 2005 года. Усама бен Лондан выкладаў вайсковую справу і знаёміў са зброяй.

Сведкамі адной з такіх трэніровак сталі карэспандэнты тэлекампаніі ВВС, якія здымалі дакументальны фільм пра іслам.

Газета.ру