У Вялікабрытаніі прызналі рэлігію друідаў

У Вялікабрытаніі старажытнае пакланенне друідаў духам прыроды прызнанае за рэлігію, паведамляе Радыё Свабода. Такое рашэнне прыняла брытанская Камісія міласэрнасці. Там заяўляюць, што ўсё больш жыхароў краіны пачалі звяртацца да гэтай паганскай веры. Дзякуючы атрыманню афіцыйнага статуса рэлігіі арганізацыя "Сетка друідаў" будзе мець права на падатковыя льготы і на магчымасць правядзення рэгулярных рытуалаў па закліканні духаў. Усе рытуалы, што праводзяцца друідамі, уключаючы святкаванне летняга сонцастаяння ў Стоўнхэнджы, абвешчаныя адкрытымі для ўсіх ахвочых.