У Вялікім Ноўгарадзе ў фантане знайшлі беларускія манеты

У расійскім горадзе Вялікі Ноўгарад завершаны працэс сушкі і падліку манет, сабраных за летні сезон з Ганзейскага фантану. Аказалася, што турысты пакінулі іх аж на тысячу долараў. Як паведамляе Regnum, акрамя расійскіх рублёў, у фантане знайшлі еўрапейскія цэнты, польскія злотыя, сантымы, украінскія, казахскія, а таксама беларускія манеты. Калі гэта не памылка, імі маглі быць хіба толькі памятныя манеты, якія выпускае беларускі Нацбанк.