У выбарах у Палату прадстаўнікоў удзельнічаюць 265 кандыдатаў

У выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі на гэты момант прымаюць удзел 265 кандыдатаў.  Старшыня Цэнтарвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына назвала "шкодніцкай" дзенасць кандыдатаў ад апазіцыі, якія зняліся з выбараў.

Па словах Л. Ярмошынай, частка бюлетэняў з прозвішчамі знятых кандыдатаў не падлягае перадруку і выдаецца з праўкамі, што стварае нязручнасць для выбарнікаў.

БЕЛТА