У выбарах ужо прынялі ўдзел 42% выбаршчыкаў
Амаль 42% (альбо амаль 3 млн чалавек) выбаршчыкаў ужо прынялі ўдзел у выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў (з улікам пяці дзён датэрміновага галасавання). Пра гэта сведчаць звесткі Цэнтрвыбаркама па становішчы на 12 гадзінаў.
Гэта адначыў у размове з Еўрарадыё сакратар ЦКВ Мікалай Лазавік.
Мікалай Лазавік: “На 12 гадзін прагаласавала не нашмат больш за 40 адсоткаў выбарцаў. Гэта з улікам пяці дзён, якія папярэднічалі дню асноўнага галасавання. І гэта гаворыць аб досыць вялікай актыўнасці нашых выбарцаў”.
Калі раней лідыравала Магілёўская вобласць, дык цяпер Віцебская, дзе ўжо прынялі ўдзел больш за палову выбаршчыкаў — 50,3%.