У выхадныя беларусаў чакае халоднае і дажджлівае надвор’е
У бліжэйшыя выхадныя з-за паветраных мас з Балтыкі ў Беларусі будзе халоднае і дажджлівае надвор’е. У шматлікіх раёнах магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра будзе нізкай — раніцай да +11, а ўдзень ад 12 да 18 градусаў цяпла. У Мінску слупок тэрмометра не падымецца вышэй за +15.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава. Паводле яе слоў, халоднае і даждлівае надвор’е захаваецца ў Беларусі цягам усяго верасня, але ў межах сярэднестатыстычных тэмпературных паказчыкаў.
Вольга Фядотава: “Паводле папярэдніх разлікаў, першая дэкада месяца будзе найбольш дажджлівай. Паляпшэнне надвор’я прагназуецца ў пачатку другой дэкады, але напрыканцы другой дэкады зноў з’явяцца асеннія дожджыкі”