У выхадныя ў Беларусі будуць замаразкі
Паводле iнфармацыi галоўнага сiноптыка Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольгi Фядотавай, сонечнае камфортнае надвор’е пратрымаецца толькi ў чацвер-пятнiцу. Аднак ужо ў суботу месцамi пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы 4-9 градусаў цяпла, а ўдзень - 13-19, на
Брэстчыне - да 22 градусаў. Кароткачасовыя дажджы, галоўным чынам, па
ўсходу краiны захаваюцца i ў нядзелю, а ўначы тэмпература паветра
чакаецца ў межах ад мiнус 1 да 5 градусаў цяпла.
Самыя iстотныя замаразкi чакаюцца ў ноч на 30 красавiка i 1 траўня, калi будзе ад 3 градусаў марозу да 2 цяпла. Дзённая тэмпература ў нядзелю, панядзелак i аўторак будзе не вышэй за 6-12 градусаў, толькi 29 красавiка па паўднёвым захадзе да 15-17 градусаў.
Сiноптыкi падлiчылi, што ў гэтыя днi тэмпература паветра ўдзень у Мiнску будзе не вышэй за 7-10 градусаў.
Інфармуе “Звязда”