У выходныя дарогі краіны будуць пад узмоцненым кантролем
З 17 па 19 жніўня ДАІ будзе праводзіць масіраваны кантроль на ўсіх аўтамабільных дарогах з прымяненнем прыбораў відэафіксацыі і верталётнага патрулявання. Упраўленне ДАІ мус папярэджвае, што пад асаблівым наглядам будуць аўтадарогі Брэст-Мінск-мяжа Расіі, Мінск-Магілёў, Мінская кальцавая аўтадарога, Лагойск-Смалявічы-Мар’іна Горка, Мінск-Гомель-мяжа Украіны, Мінск-Віцебск, Барысаў-Вілейка-Ашмяны, Мінск-Калачы-Мядзель і Мінск-Маладэчна-Нарач.
У ДАІ падкрэсліваюць, што ў сувязі з масавым выездам аўтамабілістаў з гарадоў у пятніцу, суботу і нядзелю, рэзка павялічваецца верагоднасьц здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў.
Прычынай ДТЗ часцей за ўсё становіцца перавышэнне устаноўленай хуткасці і абгоны, паведамляе “Электронны Барысаў”.