У выніку атручэння ўгарным газам на Століншчыне загінулі пяць рыбакоў

Пяць жыхароў Столінскага раёна Брэсцкай вобласці заснулі ў кунгу грузавога аўтамабіля і загінулі ў выніку атручэння ўгарным газам. Пра гэта паведамілі ў РУУС Столінскага раёна. Загінулых жыхароў вёскі Альшаны, сярод якіх адзін непаўналетні, знайшлі ў аўтамабілі "ГАЗ" каля ракі ў 5 кіламетрах ад іх вёскі.

Па папярэдняй інфармацыі, яны прыехалі лавіць рыбу і заснулі ў кунгу, папярэдне ўключыўшы абагравальнік. З-за адсутнасці дастатковай вентыляцыі людзі атруціліся ўгарным газам.

“Інтэрфакс”