У выніку эпідэміі грыпу і ВРВІ ва Ўкраіне памерлі 144 чалавекі
Ва Ўкраіне па стане на 7 лістапада ад грыпу і ВРВІ памерлі 144 чалавекі. Такія звесткі са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны перадае "Інтэрфакс". Агулам ад пачатку эпідэміі захварэлі 936 804 чалавек, у тым ліку за апошнія суткі 65 813 чалавек.
Па звестках міністэрства, шпіталізаваныя ад пачатку эпідэміі 43 762 чалавекі, за апошнія суткі — 4 478 чалавекі, з якіх у рэанімацыі знаходзяцца 345 чалавек.
За мінулыя суткі ва Ўкраіне памерлі дзевяць чалавек, у прыватнасці, чатыры чалавекі памерлі ў Львоўскай вобласці, два чалавекі — у Івана-Франкоўскай і па адным чалавеку ў Кіеўскай, Хмяльніцкай абласцях і ў Кіеве.
Эпідэімчны парог перавышаны ў 16 рэгіёнах. Наблізіліся да эпідпарогу 11 рэгіёнаў — Крым, Днепрапятроўская, Запарожская, Луганская, Нікалаеўская, Адэская, Палтаўская, Сумская, Харкаўская, Чаркаская вобласці і Севастопаль.