У вёсцы Канькі адкрылі гатэль “Хілтан” для сабак і катоў
У вёсцы Канькі Ляхавіцкага раёна былы настаўнік Сяргей Купчынскі адкрыў гатэль для катоў і сабак. Мясцовыя жыхары далі яму назву “Хілтан”.
Гэта другая ў Беларусі і першая на Брэстчыне установа такога кшталту. Сяргей Купчынскі корміць пастаяльцаў двойчы на дзень, ёсць пры гатэлі ветэрынар і спецыяліст па дрэсіроўцы сабак. Змяшчаюцца яны ў адмысловых дамках і будках.
За 13 тысяч рублёў гадаванца забяруць з любога месца ў Баранавіцкім ці Ляхавіцкім раёне. Утрыманне сабакі ў суткі каштуе 10 800 рублёў, а ката – 9 тысяч.