У вёсцы пад Бабруйскам з'явіўся прыватны заапарк
Ён знаходзіцца ў вёсцы Добрае ў сялянска-фермерскай гаспадарцы Сяргея Савельева. Як піша "Рэспубліка", тут можна адпачыць на прыродзе, парыбачыць і нават наведаць заапарк. Яго насяляюць розныя звяры: мядзведзі, алені, кабаны, казулі, страўсы ды іншыя. Апантаны гаспадар збіраецца яшчэ набыць маралаў, ланяў і нават зубраў.
Дарэчы, першымі наведнікамі прыватнага заапарку сталі навучэнцы адной з бабруйскіх школаў. Замоваў на наведванне шмат, бо нічога падобнага ў тутэйшых месцах няма.
Дарэчы, першымі наведнікамі прыватнага заапарку сталі навучэнцы адной з бабруйскіх школаў. Замоваў на наведванне шмат, бо нічога падобнага ў тутэйшых месцах няма.