У Якуціі разбіўся верталёт, загінулі 15 чалавек


На борце Мі-8 знаходзіліся 25 чалавек, у тым ліку трое членаў экіпажу. Паводле папярэдніх звестак, 15 чалавек загінулі. Аднак МУС Расіі гэтыя дадзеныя пра загінулых не пацвярджае. На месцы падзення верталёта працуюць выратавальнікі, інфармуе РІА "Новости".

Ратавальнікі кажуць, што Мі-8 сутыкнуўся з сопкай.
 

Раней паведамлялася, што на верталёце знаходзіліся 11 дзяцей, па іншых звестках — трое.
 

Фота — ria.ru