У Ялце патануў 35-гадовы мінчук

Мужчына нырнуў з пірса ў мора і стукнуўся галавой аб камяні. Турыст разам з сяброўкай вырашыў купацца ў 4-бальны шторм. Жанчыну ўдалося ўратаваць. Цела мужчыны пакуль не знойдзенае. Пошукі працягваюцца і сёння, 1 кастрычніка. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў прэс-службе Крымскага МНС.
Супрацоўніца прэс-службы: "30 верасня ў МНС паведамілі, што мужчыне ў вадзе на пляжы "Русалка" патрэбная дапамога. Па прыбыцці выратавальнікаў высветлілася, што два чалавекі пайшлі ныраць у шторм з пірса. Па словах відавочцаў, чалавек стукнуўся аб камяні і яго накрыла хваляй. Мужчына - грамадзянін Беларусі, мінчук, 1975 года нараджэння".

Сведка здарэння, 28-гадовая сяброўка патанулага распавяла, што яны абодва прыехалі з Беларусі. Турысты пайшлі ныраць, нягледзячы на папярэджанні пра шторм.