У ЖКГ Беларусі не хапае зваршчыкаў, электрыкаў і электрамеханікаў

Арганізацыі ЖКГ Беларусі адчуваюць недахоп у зваршчыках, электрыках і электрамеханіках. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Генадзь Ляпуноў. Як адзначае БЕЛТА, уцечка працаўнікоў ЖКГ у сярэднім складае 14%.