У Жлобіне пройдзе байкерскі фэст
20-22 жніўня ў Жлобіне пройдзе 8-ы міжнародны байкерскі фэст, паведамляе БелаПАН. Чакаецца, што ў ім возьмуць удзел каля дзвюх тысяч чалавек з Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы і краінаў Балтыі. Арганізатарам фэсту з’яўляецца мотаклуб “Жалезныя браты”. Сустрэча байкераў адбудзецца на адкрытай пляцоўцы. У праграме — выступы матацыклістаў, канцэрт рок-гуртоў і наведванне культурна-гістарычных месцаў Жлобінскага раёна.
Першы байк-фестываль адбыўся ў 2001 годзе на Мінскім моры. Наступныя тры гады яго ладзілі на тым самым месцы. Потым фэсты праходзілі ў Мінскай вобласці — у Ракаве і ў Лагойску.
Першы байк-фестываль адбыўся ў 2001 годзе на Мінскім моры. Наступныя тры гады яго ладзілі на тым самым месцы. Потым фэсты праходзілі ў Мінскай вобласці — у Ракаве і ў Лагойску.